Пажар на нафтабазе ў Фаніпалі

Паведамленне аб загаранні рэзервуара на нафтабазе ў горадзе Фаніпалі Дзяржынскага раёна паступіла на «101» 22 мая ў 10.31. Да месца выкліку было накіравана больш за 20 адзінак тэхнікі МНС.

Ратавальнікі ўстанавілі, што гарэў на плошчы 2 м. кв. ўцяпляльнік ў неэксплутаваным буферным рэзервуары для абслугоўвання каналізацыйных і ліўневых сцёкаў з тэрыторыі нафтабазы​​. Аб'ём рэзервуара 2000 куб. м, дыяметр - 6 м, вышыня - 8 м.

З 09.15 22 мая праводзіліся работы па дэмантажы дадзенага рэзервуара.

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ пры дэмантажы рэзервуара.

У выніку пажару пацярпелых няма.

Пажар на нафтабазе ў Фаніпалі
Пажар на нафтабазе ў Фаніпалі
Пажар на нафтабазе ў Фаніпалі
Пажар на нафтабазе ў Фаніпалі

Крыніца: Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.06.25   18.06.25
1 Еўра (EUR) 3.45 3.45
1 Долар ЗША (USD) 2.98 2.98
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.78 3.78