З 9 мая! З Днём Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі. Гэтая дата назаўжды ўпісана не толькі ў календары, але і ў памяць народную, у нашыя сэрцы. Радасць Перамогі і горыч смутку аб тых, хто ўжо не прыйдзе ніколі, зліліся разам.

Подзвіг бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія выратавалі нашу Радзіму і ўвесь свет ад жахаў фашызму, несмяротны, перажыве стагоддзя. Памяць пра герояў, якія загінулі дзеля жыцця на Зямлі, будзе вечная.

Слава тым, хто стаў на абарону Айчыны і з гонарам прайшоў праз усе нягоды ваеннага часу! Вечная памяць загінуўшым на поле бою, якія загінулі ад голаду, бамбёжак і закатаваным у палоне, памерлым ўжо пасля вайны. Моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ветэранам Вялікай Айчыннай вайны!

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім землякам мірнага неба, душэўнага спакою, плённай стваральнай працы, паразумення з блізкімі, сямейнага дабрабыту! Хочацца, каб усе мы ў сваіх дзеяннях кіраваліся толькі самымі добрымі намерамі! І тады свет вакол абавязкова стане лепш!

З Днём Перамогі!

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

20.10.17   21.10.17
1 Еўра (EUR) 2.31
1 Долар ЗША (USD) 1.96
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.4