Падпісаны ўказ аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў Указ №214 "Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў».

Да­ку­мен­там у пра­ва­вых ад­но­сі­нах урэ­гу­ля­ва­на пы­тан­не ства­рэн­ня га­ра­доў-спа­да­рож­ні­каў і вы­зна­ча­ны ста­тус го­ра­да-спа­да­рож­ні­ка, які мо­жа быць на­да­дзе­ны го­ра­ду аб­лас­но­га або ра­ён­на­га пад­па­рад­ка­ван­ня, га­рад­ско­му па­сёл­ку, раз­ме­шча­на­му ў пры­га­рад­най зо­не Мін­ска або аб­лас­ных цэнт­раў на ад­лег­лас­ці не больш за 60 км.

Устанаўліваецца, што прапановы аб наданні статусу горада-спадарожніка населеным пунктам уносяцца на разгляд Прэзідэнта Беларусі Саветам Міністраў на падставе хадайнiцтваў Мінскага гарвыканкама, аблвыканкамаў і з улікам дзяржаўнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь. Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў зацвярджае Прэзідэнт.

У адпаведнасці з указам статус горада-спадарожніка Мінска надаецца гарадам Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і г.п.Рудзенск. Статус горада-спадарожніка Брэста нададзены Жабінцы, а горада-спадарожніка Гродна - Скідзелю. Гэтыя населеныя пункты адпавядаюць крытэрыям, якія прад'яўляюцца да гарадоў-спадарожнікаў, яны размешчаны ў прыгараднай зоне Мінска, Брэста і Гродна, маюць транспартную інфраструктуру. Створаны ў г.п.Рудзенск энергетычны цэнтр мае патэнцыял для актыўнага вытворчага развіцця прылеглых тэрыторый і з'яўляецца асноватворным для далейшага фарміравання яго як горада-спадарожніка.

Указам Прэзідэнта рэгламентуюцца пытанні будаўніцтва жылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, будаўніцтва аднакватэрных жылых дамоў у горадзе-спадарожніку.

Накіраванне грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва, а таксама для заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх у горадзе-спадарожніку выконваецца па дзяржаўным заказе, адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам ажыццяўляецца з пісьмовай згоды такіх грамадзян.

Пры гэтым грамадзяне маюць права пісьмова адмовіцца ад будаўніцтва, а таксама ад заключэння дагавораў куплі-продажу жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх у горадзе-спадарожніку выконваецца па дзяржаўным заказе. Акрамя таго, указам прадугледжана, што грамадзяне маюць права ў любы час змяніць раней прынятае імі рашэнне аб будаўніцтве жылля ў гарадах-спадарожніках, пісьмова праінфармаваўшы мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Нормамі ўказа прадугледжана таксама распрацоўка канцэпцыі развіцця горада-спадарожніка ў складзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай вобласці. У канцэпцыі развіцця горада-спадарожніка будуць адлюстраваны пытанні, якія датычацца вызначэння спецыялізацый дзейнасці арганізацый, размешчаных на тэрыторыі горада-спадарожніка або плануемых да размяшчэння, асаблівасцей развіцця сацыяльна-культурнай сферы, уключаючы нормы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку пражываючага на прылеглых тэрыторыях, напрамкаў развіцця рэгіянальнага транспартнага абслугоўвання, размеркавання занятасці насельніцтва, прагнозных параметраў яго колькасці, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі перспектыўных кадраў для новых вытворчасцей.

На Нацыянальным прававым Iнтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца ​​з тэкстам указа.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.06.25   18.06.25
1 Еўра (EUR) 3.45 3.45
1 Долар ЗША (USD) 2.98 2.98
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.78 3.78