Пенсіянерам прадастаўляецца зніжка 50% пры праездзе ў электрычках з 1 мая па 30 верасня

Прэс-цэнтр БЧ паведамляе, што згодна Ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 №176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў» у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа.

Гэтая льгота не прадастаўляецца пры праездзе:
- у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі);
- у цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са зніжкай пасажырам неабходна прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

11.06.26   12.06.26
1 Еўра (EUR) 3.2 3.2
1 Долар ЗША (USD) 2.77 2.77
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.84 3.84