17 красавіка адбудзецца «прамая лінія» і асабісты прыём грамадзян з першым намеснікам старшыні КДК Мінскай вобласці

17 красавіка 2014 года з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 7-11-59 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Сакалоўскай Святланай Іванаўнай.

Падчас дадзенага мерапрыемства грамадзяне змогуць звярнуцца па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Грамадзяне могуць паведаміць пра факты парушэнняў заканадаўства і выпадках безгаспадарнасці, абмеркаваць працу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў.

Па заканчэнні «прамой тэлефоннай лініі» з 12.00 да 13.00 будзе праведзены прыём грамадзян у Фаніпальскім сельвыканкаме. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 6-40-00.

Крыніца: Дзержинский райисполком

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.06.25   18.06.25
1 Еўра (EUR) 3.45 3.45
1 Долар ЗША (USD) 2.98 2.98
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.78 3.78