Павышаецца кошт праезду ў электрычках і прыгарадных аўтобусах
Пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2014 года № 23 ўстанавіла новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам.
Так, для цягнікоў рэгіянальных лініях эканом-класа (электрычкі) рост тарыфаў склаў каля 33%:
- зонны тарыф павялічаны з 900 руб. да 120 руб. (ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 км);
- кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі павялічаны з 90 руб. да 120 руб. (пры разліку кошту праезду на адлегласць больш за 5 км бярэцца зонны тарыф і дадаткова кошт за кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі).
Напрыклад,
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пас. (адлегласць 23 км) складзе: 1200 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 120 руб = 3360 руб. (зараз - 2520 руб.);
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Iнстытута Культуры (адлегласць 23 км) складзе: 1200 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5 км) х 120 руб = 3120 руб. (зараз - 2340 руб.)
Акругленню падлягае агульная сума платы за перавозкі пасажыраў да сум, кратных 100. Значэнні сум да 50 рублёў адкідаюцца, ад 50 рублёў і больш - акругляюцца да 100 рублёў.
Таксама павялічаны тарыфы на перавозку пасажыраў у цягніках ўнутранага паведамлення РБ іншых відаў (гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях) і тарыфы на перавозку багажу.
Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 29 сакавіка 2014 года. Паглядзець яе можна тут. Яна ўступае ў сілу праз 3 дні пасля апублікавання, гэта значыць 2 красавіка 2014 года.
Таксама з 1 красавіка ў сярэднім на 18% павышаецца кошт праезду на прыгарадных аўтобусах. Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 25 сакавіка 2014 года № 659.
Тарыфы на праезд у аўтобусах агульнага тыпу на звычайных маршрутах устаноўлены ў памеры 488 руб. за 1 км (цяпер - 414 руб.), з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 504 руб. за 1 км (цяпер 428 руб.).
На хуткасных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу тарыфы павышаны да 634 руб. за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 656 руб. за 1 км, на дадатковых маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу - да 658 руб. за 1 км, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - да 680 руб. за 1 км, на экспрэсных маршрутах - да 732 і 756 руб. адпаведна.
Тарыфы за 1 км для багажу ў аўтобусах прыгарадных маршрутаў складуць: для маламернага - 40 руб., сярэднямернага - 80 руб., буйнамернага - 160 руб.
Рашэнне афіцыйна апублікавана 29 сакавіка і ўступае ў сілу з 1 красавіка 2014 года. Паглядзець яе можна тут.
Каментарыі(1):