Увечары 18 сакавіка рух на трасе Мінск - Дзяржынск будзе абмежаваны
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці інфармуе, што ўвечары 18 сакавіка будзе абмежаваны рух на 17-м км аўтадарогі Мінск-Дзяржынск.
Сёння, 18 сакавік 2014 года з 18.30 да 21.00 гадзіны на 17-м км аўтадарогі Мінск-Дзяржынск (пешаходны пераход паблізу п.п. «Матэль»), Мінскага раёна на месцы ДТЗ, якое мела месца раней, запланавана правядзенне следчага эксперыменту.
У сувязі з гэтым, рух усіх відаў транспартных сродкаў на дадзеным участку дарогі часова будзе абмежаваны ў напрамку г. Мінска.
Каб не ствараць заторы, Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам дадзенай інфармацыі.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма