Адбылося адкрыццё міні-футбольнага поля са штучным пакрыццём ў Фаніпалі
5 снежня 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё міні-футбольнай пляцоўкі ў ДУА «Гімназія г.Фаніпаль». У цырымоніі адкрыцця пляцоўкі прынялі ўдзел намеснікі старшыні АБФФ Куніца Сяргей Мікалаевіч, Чыкун Алег Вікенцьевіч, дырэктар ФАЦ «Адзінства» Дзяржынскага раёна Аляксандра Сяргееўна Герасенка.
Аб'ект, які размешчаны на тэрыторыі гімназіі горада Фаніпаля, створаны дзякуючы рэалізацыі праекта УЕФА «Хет-трык» (па развіцці матэрыяльнай базы дзіцяча-юнацкага спорту) сумесна з Беларускай федэрацыяй футбола.
Сяргей Мікалаевіч Куніца ўручыў футбалістам гімназіі камплект футбольных мячоў і пажадаў дзецям поспехаў ва ўдасканаленні футбольнага майстэрства на новай пляцоўцы. У адказ дырэктар гімназіі Аляксандр Мікалаевіч Ляўко падзякаваў усім, хто меў дачыненне да будаўніцтва міні-футбольнай пляцоўкі, і заклікаў новых уладальнікаў спартыўнага аб'екта беражліва ставіцца да яе захаванасці.
Неабходна адзначыць і тых, хто не змог прысутнічаць на яе адкрыцці, але пры гэтым ўклалі шмат сіл і працы. Гэта былы начальнік аддзела ФКСіТ Максім Віктаравіч Макоўскі і галоўны спецыяліст аддзела Андрэй Скварчэўскі.
Адкрыццё новага спартыўнага аб'екта ў рамках праекта «Хет-трык» дазволіць юным футбалістам Фаніпаля праводзіць спартыўныя заняткі і трэніроўкі практычна ў любую пару года.
Раней у рамках гэтага праекта аналагічныя пляцоўкі была адкрыты ў Брэсце, Клецку, Валожыне, Гарадзеі і іншых гарадах.
Крыніца: Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама