У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014
У мэтах вызначэння аптымальнага рэжыму работы арганізацый краіны Урадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2014 годзе.
Так, у 2014 годзе працоўныя дні пераносяцца:
- з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;
- з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
- з серады 30 красавіка на суботу 3 мая;
- з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 лiпеня;
- з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.
Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўлена права ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма