ЦЭТ «Станькава» 22 верасня запрашае на свята ўраджаю «Багач»

Цэнтр экалагiчнага турызму «Станькава» сардэчна запрашае ўсiх жыхароў i гасцей раёна на традыцыйнае беларускае свята ўраджаю «Багач», якое адбудзецца 22 верасня з 10.00 да 20.00 на тэрыторыi ЦЭТ «Станькава».

Вас чакаюць:
- абрад «Багач»
- восеньскi кiрмаш
- выступленнi прафесiйных i самадзеных калектываў
- карагоды
- песнi-танцы
- гульнi
- гуляннi
- весялушкi
- прыпеукi-частушкi
- мядовая гарбата
- пiрагi-блiночкi i танцы да ночкi...

Праграма мерапрыемства:
10.00-11.00 - Прыбыцце ўдзельнiкаў i гасцей свята. Рэгiстрацыя и адаптацыя.
11.00-11.30 - Шэсце ўдзельнiкаў калектываў па народнаму падвор'ю (каля домiкаў). Конкурс на лепшы двор, гаспадарку, выбiранне лепшага гаспадара i гаспадынi.
11.30-13.00 - Правядзенне традыцыйнага беларускага свята ўраджаю «Багач» на сцэне.
13.00-16.00 - Канцэртна-забаўляльная праграма, выступленне творчых калектываў.
16.00-18.00 - Танцывальна-забаўляльная праграма, карагоды, забегi парсючкоў, кiданне яек, абрад яднання з продкамi ля кастра.
18.00-19.00 - Выступленне маладзежнага гурта «Бай Сiцi».
19.00-20.00 - Дыскатэка, развiтанне.

На працягу дня:
восеньскi кiрмаш (продаж элiтных сартоў бульбы, зернавых, агароднiны i садавiны, пладовых дрэў i кустоў, кветак, выстава вырабаў народных майстроў (ад метала, дрэва, саломкi, паперы...), умельцаў-ткачоў, «Падкова на шчасце» майстар-клас каваля, лепшы малюнак мастакоў (могут быць дзецi) экалагiчнага цэнтра турызма «Станькава», хiтрасцi па азеляненню прысядзiбных участкаў ландшафтных спецыялiстау... i многае iншае.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.03.25   22.03.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.13 3.13
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.66 3.66