На станцыі Фаніпаль дзяўчына трапіла пад цягнік
Трагедыя на станцыі Фаніпаль здарылася сёння раніцай. Маладая жыхарка Фаніпаля збіралася ехаць на працу. Яна ішла, надзеўшы навушнікі з уключанай музыкай, па боку чыгуначнай платформы, і, мабыць, не чула набліжэння хуткаснага цягніка.
У Дзяржынскім РАУС распавялі, што відавочцы спрабавалі крыкамі і жэстамі звярнуць увагу дзяўчыны на небяспеку. Але не атрымалася. Паветранай хваляй яе зацягнула пад цягнік, маладая жанчына загінула.
Яе маленькаму дзіцяці ўсяго тры гады, а ёй самой споўнілася б 27 праз два тыдні.
Неасцярожнасць, невыкананне правілаў паводзін на чыгунцы сталі прычынай трагедыі. Намеснік начальніка Дзяржынскага РАУС Ігар Калоша адзначыў, што ў апошні час нярэдкі няшчасныя выпадкі, у якія трапляюць пешаходы ў навушніках з уключанай музыкай.
Крыніца: Газета "Узвышша"
Каментарыі(2):