З Днём Перамогі!
Сайт «Фаніпаль OnLine» віншуе з 68-й гадавінай з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У памяці і свядомасці нашага народа дзень 9 мая займае асаблівае месца. 68 гадоў таму была перавернутая самая цяжкая і крывавая старонка гісторыі нашай Радзімы.
У гэты дзень мы ўспамінаем і ўшаноўваем тых, хто не шкадуючы сваіх сіл і жыцця змагаўся на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны, хто працаваў у тылу, усіх тых, хто абараніў наша права на жыццё і свабоду.
Нізкі паклон вам - тым, хто са зброяй у руках на палях бітваў граміў фашысцкіх захопнікаў, тым, хто на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы нястомна працаваў, набліжаючы Вялікую Перамогу.
Са святам, дарагія нашы ветэраны! Мы памятаем і ніколі не забудзем усё, што вам давялося вынесці ў цяжкія ваенныя гады. Моцнага вам здароўя, бадзёрасці духу і ўсяго самага добрага!
З Днём Перамогі! Шчасця вам, міру і дабрабыту!