Каля 20 машын сутыкнуліся на аўтадарозе Мінск-Дзяржынск

На дадзены час дарожную абстаноўку значна ўскладняе моцны снегапад і мяцеліца, выкліканыя цыклонам "Хавер". Паводле аператыўных дадзеных толькі каля Мінска зарэгістравана і афармляецца больш за дзесятак дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку адно - з пацярпелымі ў Дзяржынскім раёне, дзе на 32-м км аўтадарогі Р1 (Мінск-Дзяржынск), дзе ў здарэнні сутыкнулася каля двух дзесяткаў аўтамашын. Прычына ДТЗ - неасцярожнасць кіроўцаў і няправільны выбар хуткасці транспартных сродкаў у цяжкіх пагодных умовах. Утварыўся затор. На месцы працуе ДАІ, ліквідуе наступствы ДТЗ.

Складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў бліжэйшыя выходныя.

ДАІ Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе аўтаўладальнікам, асабліва сёння, напярэдадні выходных, адкласці запланаваныя паездкі і не падвяргаць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх небяспецы! Калі ж давядзецца сесці за руль, то толькі асцярожнасць і строгая дысцыпліна дазволяць пазбегнуць ДТЗ.

Крыніца: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

15.05.25   16.05.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.02 3.02
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.72 3.72