Цэнтр экалагічнага турызму «Станькава» запрашае Усіх на Масленіцу
ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" сумесна з Дзяржынскім райвыканкамам і Фаніпальскім гарвыканкамам праводзяць 17 сакавіка 2013 года ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" Масленіцу.
Тут у нядзелю з 10.00 да 16.00 адбудзецца вялікая святочная праграма. У музычна-гульнявой частцы праграмы "Провады Масленіцы" будзе прадстаўлена для шырокага кола гледачоў канцэртная праграма і тэатралізаванае прадстаўленне.
Наведвальнікам прапануюць пагуляць у гульні, паўдзельнічаць у смешных конкурсах і бяспройгрышнай латарэі, пакатацца на конях у брычках і на санях. Спартыўная пляцоўка збярэ спрытных і хуткіх - усіх, хто любіць спорт.
Наведвальнікі змогуць прадэгуставаць масленічныя бліны з рознымі дадаткамі, юху, шашлыкі і іншыя стравы, а таксама бясплатна пачаставацца "салдацкай" кашай і чаем.
У гэты дзень усе жадаючыя змогуць бясплатна наведаць ваенны комплекс "Партызанскі лагер", а таксама заасад, дзе ў вальерах можна назіраць розных хатніх і дзікіх жывёл і птушак.
Кошт: 20 000 руб.(дарослы білет), 10 000 руб.(дзіцячы білет), дашкольнікі (бясплатна).
Праезд: з аўтобуснага прыпынку «Чыгуначны вакзал» кожныя 30 хвілін з 9.00 да 17.00 будзе курсіраваць спецыяльны аўтобус (бясплатна) па маршруце Фаніпаль - цэнтр экалагічнага турызму "Станькава".
Тэлефоны для даведак: (44)599-43-88, 599-46-88, 599-71-88.
Абнаўленне: з-за ўмоў надвор'я мерапрыемства перанесена на 24 сакавіка.
Каментарыі(1):