Змены ў раскладзе руху транспарту ў сувязі з святам 8 сакавіка
У сувязі са святам 8 сакавіка ў расклад руху аўтобусаў і цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа ўнесены змены.
Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі паведамляе, што цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа на ўчастку Мінск-Баранавічы-Брэст:
7 сакавіка 2013 года будуць курсіраваць як па рабочых днях згодна з дзеючым раскладам.
Дадаткова прызначаюцца цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа:
Мінск-Стоўбцы-Мінск адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 16:44 і адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 18:43.
Мінск-Баранавічы-Брэст адпраўленнем са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15:38.
8, 9 сакавіка 2013 года як па суботах згодна з дзеючым раскладам.
Таксама 8 сакавіка, дадаткова прызначаецца цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа Мінск-Стоўбцы-Мінск адпраўленнем з п.п. Інстытут Культуры ў 10:54 і адпраўленнем са станцыі Стоўбцы ў 14:46.
Філіял «Аўтамабільны парк №15» г.Дзяржынска паведамляе аб змяненні графіка работы аўтобусаў. Аўтобусы на прыгарадных маршрутах у выходныя і святочныя дні будуць працаваць:
7 сакавіка 2013 года паводле раскладу пятніцы.
8 сакавіка 2013 года паводле раскладу суботы.
9 сакавіка 2013 года паводле раскладу буднага дня (серады).
Рэйсы па маршруце «Дзяржынск-Фаніпаль», час адпраўлення – 6.30, 17.05, выконвацца не будуць.
10 сакавіка 2013 года паводле раскладу нядзелі.
З раскладамі руху аўтобусаў і цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа Вы заўсёды можаце азнаёміцца ў нашым даведачным раздзеле на старонцы fanipol.net/be/info/transport/