Намеснік Прэм'ер-міністра РБ наведаў ААТ «Дарбудіндустрыя» у Фаніпалі

21 лютага намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатолій Калінін наведаў ААТ «Дарбудіндустрыя» дэпартамента «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый у горадзе Фаніпаль, дзе азнаёміўся з планамі па мадэрнізацыі вытворчасцей.

Анатолій Калінін раскрытыкаваў кіраўніцтва філіяла завода жалезабетонных вырабаў: на прадпрыемстве не зацверджаны план мадэрнізацыі на 2013 год, абсталяванне састарэла, у цэхах пераважае ручная праца, тэхналагічны працэс значна адстае ад узроўню еўрапейскіх краін. На заводзе не працуе цэх па вырабе дарожных знакаў.

Філіял завода жалезабетонных вырабаў выпускае маставыя канструкцыі, канструкцыі для дарожнага будаўніцтва, чыгуначных мастоў і шляхоў і іншую прадукцыю. Для выпуску якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі неабходна мадэрнізацыя прадпрыемства.

Філіял вопытна-механічнага завода вырабляе прадукцыю, прызначаную для рамонту, будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог. Прадпрыемства працуе ўстойліва, мае вялікі патэнцыял. У 2013 годзе намечаны выпуск новай прадукцыі - снегаачышчальнікаў розных мадыфікацый, абсталявання шчотачнага для ачысткі вуліц, фрэз навясных для драбнення драўніны і інш.

ААТ «Дарбудіндустрыя» мае вялікія плошчы, якія здаюцца ў арэнду прыватным арганізацыям, аднак не ўсе з іх эфектыўна выкарыстоўваюць арэндаваныя плошчы. На асобных плошчах беспарадак, да мадэрнізацыі вытворчасці кіраўніцтва падышло фармальна.

Па ўсіх паднятых праблемных пытаннях дадзены даручэнні, выкананне якіх будзе кантраляваць Мінтранс.

Нагадаем, у Фаніпалі знаходзяцца тры з пяці філіялаў ААТ «Дарбудіндустрыя»: «Завод жалезабетонных маставых канструкцый», «Вопытна-механічны завод» і «Нерудбудматэрыялы».

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

13.12.24   14.12.24
1 Еўра (EUR) 3.66 3.66
1 Долар ЗША (USD) 3.48 3.48
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.35 3.35