19 студзеня ў Фаніпалі адбудзецца «Дзяржынская лыжня - 2013»
Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама паведамляе, што 19 студзеня на стадыёне гімназіі горада Фаніпаль адбудуцца раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках «Дзяржынская лыжня - 2013».
У спаборніцтвах прымуць удзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, сельскіх саветаў раёна. Пачатак у 11.00.
Нагадаем, што «Дзяржынская лыжня - 2012» стала адным з самых масавых мерапрыемстваў і выклікала інтарэс у жыхароў нашага раёна.
У мінулым годзе ў камандным заліку сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў першае месца заняла каманда Філіяла "Фалька-Агра", другое - ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", трэцяе - РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт".
Сярод жанчын пераможцам стала Валянціна Антончык (ПУП "СаніПоль"). Другое месца - Алена Лазюк (Валмянскi сельсавет) і трэцяй на фінішы была Вольга Мархонава (Філіял "Фалька-Агра" ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі").
У мужчын перамог Дзмітрый Жук (Філіял "Фалька-Агра"). Другое месца заняў Яўген Доўнар (ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі") і на трэцім месцы размясціўся Алег Мянцюк (РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт").
Сярод сельсаветаў першае месца заняў Путчынскі, другое - Рубілкаўскі і трэцяе - Фаніпальскі.
Таксама ўпраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама падрыхтавала план мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня снегу 19-20 студзеня 2013 года. Так у гімназіі Фаніпаля ў бліжэйшы час павінны прайсці спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках круглагадовай спартакіяды сярод школьнікаў, спаборніцтвы па міні-футболе на снезе сярод жыхароў г. Фаніпаль, спаборніцтвы «Снежны снайпер» сярод школьнікаў раёна, зімовая спартакіяда сярод дапрызыўнай і прызыўной моладзі «Абаронца Айчыны», спаборніцтвы па лыжных гонках сярод педагогаў раёна.
Запрашаем усіх на спаборніцтвы!
Каментарыі(1):