З 16 студзеня 2013 года зменены цэны на паліва
Канцэрнам «Белнафтахім» з 16 студзеня 2013 года павялічаны рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, у сярэднім на 5 працэнтаў.
З 16 студзеня 2013 года цэны за 1 літр:
бензін Нармаль-80 - 7200 рублёў,
бензін АІ-92 К3 - 7300 рублёў,
бензін АІ-92 К5 - 7400 рублёў,
бензін АІ-95 - 7800 рублёў,
дызельнае паліва - 8000 рублёў,
дызельнае паліва Еўра-5 - 8400 рублёў,
дызельнае паліва «Арктыка» - 9300 рублёў.
Перагляд цэн зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння на 20 працэнтаў ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, 4-кратнага росту тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза.
Каментарыі(1):