Кошт праезду ў электрычках узрасце на 17%

Пастановай №90 ад 26 кастрычніка 2012 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь зменены тарыфы на перавозку пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

Так, для цягнікоў рэгіянальных лініях эканом-класа:
- зонны тарыф павялічаны з 600 руб. да 700 руб. (ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 км);
- кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі павялічаны з 60 руб. да 70 руб. (пры разліку кошту праезду на адлегласць больш за 5 км бярэцца зонны тарыф і дадаткова кошт за кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі).

Напрыклад,
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пас. (адлегласць 23 км) складзе: 700 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5км) х 70 руб. = 1960 руб. (зараз - 1680 руб.);
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Інстытута Культуры (адлегласць 21 км) складзе: 700 руб. (за 5 км) + 16 км (21 км - 5км) х 70 руб = 1820 руб. (зараз - 1560 руб.)

Акругленню падлягае агульная сума платы за перавозкі пасажыраў да сум, кратных 50. Значэнні сум да 25 рублёў адкідаюцца, ад 25 рублёў да 50 рублёў - акругляюцца да 50 рублёў.

Таксама на 17% павялічаны тарыфы на перавозку пасажыраў у цягніках унутраных зносін РБ іншых відаў (гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях).

Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2012 года. Паглядзець яе можна тут. Яна ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля апублікавання, гэта значыць 5 студзеня 2013 года.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

13.05.25   14.05.25
1 Еўра (EUR) 3.34 3.34
1 Долар ЗША (USD) 3 3
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.69 3.69