Перанос працоўных дзён
Нагадваем, што ў Беларусі прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у снежні 2012 года і ў 2013 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 2 лістапада 2012 года №1000.
Так, працоўны дзень з панядзелка 24 снежня 2012 года пераносіцца на суботу 22 снежня гэтага года, з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня гэтага года.
У 2013 годзе працоўны дзень пераносіцца з серады 2 студзеня на суботу 5 студзеня, з пятніцы 10 мая на суботу 18 мая 2013 года.
Прадастаўлена права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма