Грамадскае абмеркаванне архітэктурнага праекта «Генеральны план г. Фаніпаля»

Дзяржынскі раённы выканаўчы камітэт аб'яўляе грамадскае абмеркаванне архітэктурнага праекта «Генеральны план г. Фаніпаля».

Дадзеная працэдура праводзіцца на падставе Палажэння аб парадку правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.06.2011 г. № 687.

Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання – з 30 лістапада 2012 года па 15 снежня 2012 года.

Азнаёміцца ​​з матэрыяламі можна па адрасе: г. Фаніпаль, вул. Камсамольская, д. 32, будынак Фаніпальскага гарадскога выканаўчага камітэта ў фае будынка райвыканкама, у працоўныя дні з 8.00 да 17.00.

Свае заўвагі і прапановы просім высылаць з паметкай «Генеральны план г. Фаніпаля» па адрасе: 222720, г. Дзяржынск, пл. Дзяржынскага, 1, каб. 320, або на адрас электроннай пошты: ideoldz@tut.by, ці пакідаць пісьмовыя заўвагі ў журнале па месцы правядзення грамадскіх абмеркаванняў.

Генеральны план г. Фаніпаля
Канцэпцыя генеральнага плана Фаніпаля

Крыніца: Газета "Узвышша"

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.03.25   22.03.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.13 3.13
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.66 3.66