6 кастрычніка - Дзень горада Фаніпаля

У гэтым годзе гораду Фаніпалю спаўняецца 156 гадоў. Упершыню Фаніпаль згадваецца паводле дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь у 1856 годзе, як былая уласнасць памешчыкаў Энельфельдтаў і Багдашэўскіх.

Свята будзе праходзіць у некалькіх частках горада. Тут жыхары і госці Фаніпаля змогуць адсвяткаваць і адпачыць на Дзень горада і нават паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Праграма свята:
10.00 - футбольны матч паміж СШ №1 і гімназіей г. Фаніпаля (стадыён ДУА «Гімназія г. Фаніпаля»);
13.00 - стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, спартыўныя спаборніцтвы (стадыён ДУА «Гімназія г. Фаніпаля»);
13.00 - 16.00 - выстава дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, дзіцячага малюнка Фаніпальскага Цэнтра дзіцячай творчасці і фота-выстава (цэнтральны парк);
11.00 - 18.00 - гульнявыя атракцыёны;
12.30 - 13.15 – пралог;
13.20 - 13.50 - мітынг адкрыцця;
13.50 - 14.30 - выступленне музычнай капэлы беларускіх народных духавых інструментаў «Гуды» імя У. Грома (мастацкі кіраўнік Ігар Мангушаў);
14.30 – 15.00 – паказ вясельнай моды і «Чалавек нарадзіўся!» - віншаванне маладых мам;
15.00 - 16.00 - «Звонкае дзяцінства» - канцэрт дзіцячых калектываў;
16.00 - 17.30 - «Сузор'е талентаў»: народны інструментальны ансамбль «Экспромт», народны вакальны ансамбль "Рэтра-стыль», народны клуб аўтарскай песні «Фан», народны хор «Крыніца», Мікалай Гамераў, Iлза, Т. Кошчэва, выступленне беларускіх паэтаў;
17.30 - 18.30 - выступленне аркестра духавых і ўдарных інструментаў «Светач» (мастацкі кіраўнік Віктар Валатковіч);
18.30 - 21.00 - Дом культуры адкрывае 28 творчы сезон «Калейдаскоп мелодый» - дыска-забаўляльная праграма Дзяржынскага і Фаніпальскага Дамоў культуры. З удзелам артыста беларускай эстрады Георгія Калдуна.

Дадаць каментар


Каментарыі(4):


Аўтар: наталья | Дата: 2013-10-13 18:31:52
Каментарый: просто класс
Аўтар: ja | Дата: 2012-10-18 16:30:30
Каментарый: калхоз детектед
Аўтар: Фил | Дата: 2012-10-14 12:21:38
Каментарый: Организован день города неплохо, только погода подвела.
Аўтар: Пам-парам | Дата: 2012-10-13 14:32:21
Каментарый: Праздник удался!!!

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

16.03.25   17.03.25
1 Еўра (EUR) 3.45 3.45
1 Долар ЗША (USD) 3.17 3.17
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.61 3.61