Павышаны цэны на бензін і дызельнае паліва
Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў і з 3 кастрычніка 2012 года складаюць за 1 літр:
бензін Нармаль-80 - 6750 рублёў,
бензін АІ-92 - 6950 рублёў,
бензін АІ-95 - 7500 рублёў,
дызельнае паліва - 7650 рублёў,
дызельнае паліва Еўра-5 - 8050 рублёў.
Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну (на 19% у параўнанні з узроўнем чэрвеня 2012 года, калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты), а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці.
Каментарыі(1):