У Фаніпалі і Дзяржынску праходзяць сезонныя кірмашы
З 22 верасня па 18 лістапада 2012 года штотыдзень па выхадных днях будуць праходзіць сезонныя кірмашы па продажу насельніцтву сельскагаспадарчай прадукцыі.
Яны будуць арганізаваны:
у г. Дзяржынску на тэрыторыі аўтастаянкі ПУП "Дзяржынскі рынак»,
у г. Фаніпалі на тэрыторыі пляцоўкі каля гарадскога рынка.
Тут вы зможаце набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, іншыя харчовыя і прамысловыя тавары, угнаенні, насенне, пасадачны матэрыял і сельгасінвентара.
Крыніца: Газета "Узвышша"
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма