Святкаванне 60-годдзя стварэння вайсковай частцы 30151 адбудзецца 25 жніўня

25 жніўня 2012 г адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства з нагоды святкавання 60-годдзя з Дня ўтварэння вайсковай частцы 30151.

Гісторыя гэтай вайсковай часці пачалася ў далёкім 1952 годзе, калі ў адпаведнасці з дырэктывай Генштаба Савецкай Арміі 7 студзеня на базе 120 гвардзейскай дывізіі ў в/г Калодзішчы для прыкрыцця аэрадрома «Мачулішчы» быў сфармаваны 97-й зенітна-артылерыйскі дывізіён пад камандаваннем падпалкоўніка Фёдара Калеснікава. У 1955 году дывізіён увайшоў у склад Мінскага корпуса СПА, а ў азнаменаванне фарміравання 97 асобнага дывізіёна 25 жніўня штогод адзначаецца свята часткі.

У студзені 1968 1148 ЗАП быў перайменаваны ў 15-ю зенітна-ракетную брыгаду, яе першым камандзірам стаў падпалкоўнік Энвер Таутыеў. Пазней Энвер Аб-Бекiравiч загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь быў залічаны Ганаровым салдатам дывізіёна.

На ўрачыстае мерапрыемства можна будзе дабрацца аўтобусам часткі з 9.00. Маршрут аўтобуса: вакзал - паліклініка - гімназія - вайсковая частка 30151.

У праграме свята:
- 10.00 - 11.30 урачыстае пастраенне;
- 11.30 - 12.30 паказ УВТ, азнаямленне з побытам часткі;
- 12.30 - 14.00 канцэртная праграма;
- 11.30 - 13.00 «салдацкая каша».

Кантактныя тэлефоны:
Падпалкоўнік Дворак Канстанцін Валянцінавіч - 3272937(МТС)
Маёр Болбас Алег Анатольевіч - 7568253(МТС)
Ст. лейтэнант Стасiлевiч Уладзімір Уладзіміравіч - 6377905(МТС)

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.10.17   22.10.17
1 Еўра (EUR) 2.31 2.31
1 Долар ЗША (USD) 1.96 1.96
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.4 3.4