У новым навучальным годзе фаніпальскiх школьнікаў чакае «наваселле»
Увядзенне ў эксплуатацыю прыбудовы да Фаніпальскай сярэдняй школы № 1, урачыстае адкрыццё якой запланавана на 1 верасня 2012 года, дасць магчымасць павысіць узровень адукацыі юных гараджан.
З верасня вучні пачатковых класаў гэтай установы адукацыі, якія да гэтага часу туліліся ў памяшканні гарадскога дзіцячага садка № 1, пераедуць у новы будынак і пачнуць навучанне разам са старэйшымі школьнікамі.
Іх часовы «дом» не будзе пуставаць - тут плануецца аднавіць дашкольную ўстанову і набраць 6 груп дзяцей. Як распавяла намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Ірына Борахава, для рэалізацыі праекта выдзелены 1 млрд. рублёў з мясцовага бюджэту.
На ўзвядзенні аб'екта, добраўпарадкаванні тэрыторыі, працуе таксама маладзёжны будатрад студэнтаў.
Нагадаем, што будаўніцтва прыбудовы на 200 вучнёўскіх месцаў да Фаніпальскай СШ № 1 было ўключана ў інвестыцыйную праграму Мінскай вобласці на 2012 год.
Крыніца: Газета "Узвышша"
Каментарыі(1):
НУ ВОТ А ТО ДЕНЕГ У НИХ НЕТ....ПОНИМАЕШЬ....ЕСЛИ ХОРОШО ПОТРЯСТИ ТО НА ВСЕ ДЕНЬГИ ЕСТЬ...БЫЛО БЫ ЖЕЛАНИЕ СДЕЛАТЬ ЧТО НИБУДЬ ТОЛКОВОЕ...ИНТЕРЕСНО ОТЧЕГО У НИХ ТАКОЕ ЖЕЛАНИЕ ПОЯВИЛОСЬ?? НЕБОСЬ ПРИЕДЕТ КТО НИБУДЬ ИЗ ВЫШЕСТОЯЩИХ???