Кошт праезду ў электрычках і цягніках павялічыцца на 20-50%
Пастановай №59 ад 21 чэрвеня 2012 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь унесла змяненні ў пастанову №25 (Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах) ад 4 красавіка 2012 года.
Згодна з дакументам, на 20% павышаны тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-цягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.
Так, для прыгарадных электра- і дызель-цягнікоў:
- зонны тарыф павялічаны з 500 руб. да 600 руб. (ужываецца пры разліку кошту праезду ад станцыі ці прыпыначнага пункта адпраўлення пасажыра на адлегласць не больш за 5 км);
- кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі павялічаны з 50 руб. да 60 руб. (пры разліку кошту праезду на адлегласць больш за 5 км бярэцца зонны тарыф і дадаткова кошт за кожны 1 (адзін) км адлегласці паездкі).
Напрыклад,
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Мінска-Пас. (адлегласць 23 км) складзе: 600 руб. (за 5 км) + 18 км (23 км - 5км) х 60 руб. = 1680 руб. (зараз - 1400 руб.);
кошт поўнага праезду ад станцыі Фаніпаль да Інстытута Культуры (адлегласць 21 км) складзе: 600 руб. (за 5 км) + 16 км (21 км - 5км) х 60 руб = 1560 руб. (зараз - 1300 руб.)
Таксама на 20% павялічаны тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу. Акрамя таго, на 33-50% павялічаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрацягніка, сфармаванымі з вагонаў палепшаных характарыстык (электрацягнікі швейцарскай кампаніі «Stadler»).
Пастанова афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 1 ліпеня 2012 года. Паглядзець яе можна тут. Яна ўступае ў сілу з 12 ліпеня 2012 года.
Каментарыі(1):