З 8 чэрвеня 2012 года павышаны цэны на паліва
Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў і з 8 чэрвеня 2012 года складаюць за 1 літр:
бензін Нармаль-80 – 6350 рублёў,
бензін АІ-92 – 6650 рублёў,
бензін АІ-95 – 7150 рублёў,
дызельнае паліва – 7300 рублёў,
дызельнае паліва Еўра-5 – 7950 рублёў.
Перагляд цэн на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза, а таксама павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці.
Дзеючыя рознічныя цэны на аўтабензін (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 3–9 %.