У Фаніпалі 1 чэрвені пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных»
1 чэрвеня 2012 года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей работнікі ўстаноў Мінскага абласнога ўпраўлення МНС правядуць прафілактычную акцыю ў г. Фаніпалі «Не пакідайце дзяцей адных».
Прыняць удзел у мерапрыемстве зможа кожны ахвочы, так як пройдзе яно на адкрытай пляцоўцы ў раёне вул. Шульгі з 16.00.
У ходзе акцыі "Не пакідайце дзяцей адных" і ў дарослых, і ў дзяцей будзе магчымасць даведацца шмат карыснай і жыццёва важнай інфармацыі. Напрыклад, навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, аказваць першую даўрачэбную дапамогу, правільна дзейнічаць у выпадку пажару і многае іншае.
Адбудзецца дэманстрацыя розных відаў аварыйна-выратавальнай тэхнікі, будуць арганізаваны тэматычная выстава дзіцячай творчасці, гульні, віктарыны, конкурсы.
Галоўнай мэтай акцыі стане прыцягненне ўвагі грамадскасці і бацькоў да праблем бяспекі дзяцей. Асабліва ў час летніх школьных вакацый. Бо ў пытаннях бяспекі дробязяў не бывае, таму што штодня па ўсёй нашай рэспубліцы адбываюцца надзвычайныя сітуацыі менавіта па віне саміх дзяцей. Тысячы дзяцей па прычыне невыканання самых простых правіл пажарнай бяспекі рызыкуюць самым дарагім - сваім жыццём. У мінулым годзе з-за дзіцячага свавольства ў рэспубліцы адбылося 254 пажары.
Крыніцы: Газета "Узвышша" и МНС РБ