Каманда па амерыканскім футболе «Язычнікі» аб'яўляе набор у каманду

Аб'яўляецца набор у дзіцяча-юнацкую каманду па амерыканскім футболе «Язычнікі» г. Фаніпаль.
Запрашаем Усіх жадаючых хлопцаў і дзяўчат займацца амерыканскім футболам і сцяг-футболам. Патрабаванняў да ўзросту і камплекцыі няма.

Каманда створана для папулярызацыі амерыканскага футбола ў Беларусі пад эгідай Беларускай федэрацыі амерыканскага футбола, а таксама для развіцця дзіцяча-юнацкага і маладзёжнага спорту.

Мэты і задачы:
– прапаганда здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту;
- папулярызацыя фізічнай культуры і спорту;
- актывізацыя дзяцей і моладзі для заняткаў спортам, актыўнага адпачынку і актыўнай жыццёвай пазіцыі.
Спартсмены-удзельнікі – дзеці, маладыя людзі, навучэнцы і студэнты ад 10 гадоў;
Арганізатары – Беларуская федэрацыя амерыканскага футбола, ІП Паланевiч Ігар Станіслававіч.

Трэніроўкі будуць праходзіць на базе «Гімназіі г.Фаниполь».
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да галоўнага трэнера каманды па тэлефоне +375 29 261-58-39 (Паланевiч Ігар).

Цікава аб амерыканскім футболе:
- амерыканскі футбол, які мы ў дзяцінстве называлі «футбол без правілаў», на самай справе занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса, як спорт з самымі складанымі правіламі, якія закліканы максімальна засцерагчы гульца.
- у ЗША амерыканскім футболам, пачынаюць займацца з 6 гадоў. Зразумела, усё гэта робіцца пад строгім наглядам трэнераў. Для разумення асноў гульні і зноў жа - бяспекі дзяцей - першы час яны гуляюць па бескантактавай схеме: Сцяг-футбол. У гульцоў замест ахоўнай экіпіроўкі мацуюцца каляровыя яркія рамяні на поясе з дапамогай стужкі-ліпучкі ці зашчапкі. Гулец, які атрымаў мяч лічыцца спыніў, калі яму сарвалі адну з 2-х стужак. Строга забаронены ўдары, штуршкі і захопы. У гэтую гульню працягваюць гуляць і дарослыя, якія любяць актыўны спорт, але не маюць магчымасці гуляць у форме.
- амерыканскі футбол вельмі малады і перспектыўны від спорту. Галоўная мэта, якога, развіць максімальную колькасць фізічных якасцяў: хуткасць, сілу, лоўкасць, гнуткасць, вынослівасць, каардынацыю рухаў. Ім могуць займацца хлопцы рознай камплекцыі і фізічнай падрыхтаванасці. Абмежаванняў па ўзросту няма.
- амерыканскі футбол, з'яўляючыся камандным відам спорта, нясе важную сацыяльную функцыю для падлетка. Супольныя трэніровачныя практыкаванні і ўплыў калектыву дапамагаюць у фармаванні правільнай сацыяльнай мадэлі паводзін падлетка, уплываюць на яго ідэалы. Бо не сакрэт, што схільнасць дзіцяці дрэнным кампаніям, часам зводзіць на нуль намаганні бацькоў і школы ў фарміраванні самасвядомасці. Заняткі камандным спортам, рэгулярныя і сур'ёзныя, летні лагер, выезд на спаборніцтвы - усё гэта адцягвае дзіця ад вуліцы і прывучае яго да працы і самадысцыпліны.

Дадаць каментар


Каментарыі(3):


Аўтар: Полоневич Игорь | Дата: 2012-06-13 13:51:03
Каментарый: Уважаемые родители. Летом 2011 года уже была попытка создать команду в Фаниполе, но из-за отношения к этой инициативе со стороны директоров школ пришлось отказаться. Сейчас рассматриваю вариант о начале тренировок с сентября 2012 года. Для этого нужно чтобы ко мне обратились все желающие, и я смогу выстроить программу развития команды. Сейчас я тренирую ребят в Минске. Подробности можно узнать в нашей группе В Контакте http://vk.com/pagans_af
Аўтар: Hanna | Дата: 2012-06-08 15:13:12
Каментарый: Здорово, что в нашем городе есть такая команда. Мечтаю отдать в нее своего сына. Правда, пока он еще мал - 2 годика. А где и когда можно посмотреть на выступления команды?
Аўтар: Fedor | Дата: 2012-05-21 09:37:08
Каментарый: А вот это молодцы, в Фаниполе вообще не хватает нормальных спортивных объектов, например тренажерный зал или я бы с удовольствием походил в секцию бокса

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

21.03.25   22.03.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.13 3.13
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.66 3.66