Агракамбінат «Дзяржынскі» атрымаў міжнародны сертыфікат якасці

Гэтая ўзнагарода ўручаецца Швейцарскім інстытутам стандартаў якасці (SIQS) па прадстаўленню Еўрапейскай бізнес-асамблеі. На працягу двух гадоў спецыялісты арганізацыі вывучалі працу агракамбіната. Даследвалі практычна ўсе этапы вытворчасці: ад інкубатара да перапрацоўкі мяса.

Ірына Міхайлаўна Шагарова, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» па сістэмах развіцця: «На працягу многіх гадоў мы ішлі да гэтай узнагароды, прызнанню нашага прадпрыемства еўрапейскай бізнес-асамблеяй. Гэта добрая падтрымка для прадпрыемства для выхаду ў Еўрапейскі Саюз, на еўрапейскі рынак».

Сёння прадпрыемства выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі, вопыт ЗША і Ізраіля, што дазваляе канкурыраваць на замежных рынках.

Аляксей Ігаравіч Багданаў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» па перапрацоўцы і гандлю: «Экспарт павялічыўся ў два разы ў параўнанні з мінулым годам. Вельмі папулярна наша прадукцыя ў Расійскай Федэрацыі. Трохі мы пастаўляем яшчэ ў Казахстан. На сённяшні дзень у нас актыўна ідзе работа па папулярызацыі прадуктаў у краіны ісламскага свету. Прыязджаюць да нас нашы партнёры з Ірана і Ірака».

Цяпер на чарзе рынак Еўрасаюза. На думку швейцарскіх экспертаў, прадукцыя агракамбіната можа смела знайсці сваю нішу ў Старым Свеце.

Крыніца: ОАО «Агракамбінат "Дзяржынскі"»

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

15.05.25   16.05.25
1 Еўра (EUR) 3.39 3.39
1 Долар ЗША (USD) 3.02 3.02
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.72 3.72