Віншуем са святам Вялікай Перамогі!

Віншуем ветэранаў-франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх фанипольчан і гасцей горада са святам - Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

9 Мая - адзін з самых урачыстых і хвалюючых святаў нашага народа. У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі ўсім абаронцам Айчыны - франтавікам, працаўнікам тылу, жыхарам блакаднага Ленінграда, вязням фашысцкіх лягероў, дзецям вайны, - усім тым, хто на сваіх плячах вынес нягоды ваеннага ліхалецця, і хто падымаў народную гаспадарку. Для нас, нашчадкаў Вялікай Перамогі, Ваша самаадданае служэнне Айчыне - яркі прыклад стойкасці, мужнасці, гераізму. Вы - пакаленне Пераможцаў!

У гэта светлае свята жадаем усім здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і маладосці духу, сямейнага дабрабыту і мірнага неба над галавой!

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38