У Беларусі з 12 красавіка пачнуць адключаць сістэмы ацяплення
11 красавіка 2012 года ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі адбылося пасяджэнне рэспубліканскай аператыўнай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі.
У сувязі з прагназуемым рэзкім ростам тэмпературы вонкавага паветра і ў мэтах кампенсацыі павышанага расходу цеплавой энергіі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў перыяд нізкіх тэмператур у студзені-сакавіку 2012 года рэспубліканскай аператыўнай групай па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі прынята рашэнне аб завяршэнні з 12 красавік 2012 ацяпляльнага перыяду 2011/2012 года.
З 12 красавік 2012 года рэкамендавана пераводзіць у рэжым працеплівання дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, а таксама адключаць сістэмы ацяплення грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў, жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц.
Крыніца: Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
Каментарыі(1):