З 11 красавіка 2012 года змяняюцца цэны на паліва

Канцэрнам "Белнафтахім" зацверджаны новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў (у тым ліку бензін Нармаль-80 - на 6 працэнтаў) і з 11 красавіка 2012 года складаюць за 1 літр:
бензін Нармаль-80 - 6050 рублёў,
бензін АІ-92 - 6300 рублёў,
бензін АІ-95 - 6800 рублёў,
дызельнае паліва - 6950 рублёў.

Перагляд цэн на нафтапрадукты зроблены ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 15-18%.

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

23.11.17   24.11.17
1 Еўра (EUR) 2.36 2.36
1 Долар ЗША (USD) 2 2
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.39 3.42