Новы дызайн і адрас старонкі «Фаніпаль OnLine» на Facebook
C 28 сакавіка старонка «Фаніпаль OnLine» на Facebook змяніла свой адрас і від па аналогіі з афармленнем профіляў у стылі «Хронікі» (Timeline).
Цяпер адрас старонкі стаў карацей, чым быў раней - http://www.facebook.com/FanipolOnLine.
Facebook да 30 сакавіка запланавала перавесці ўсе публічныя старонкі кампаній, брэндаў, СМІ і вядомых персон на новы дызайн.
У новым дызайне публічных старонак Facebook ўсе падзеі будуць размяшчацца ў выглядзе двух калонак уздоўж вертыкальнай шкалы, якая пракладвае часовы шлях ад самай першай падзеі да апошняй.
«Фаніпаль OnLine» на Facebook - http://www.facebook.com/FanipolOnLine
Перайдзіце па спасылцы і далучайцеся да нашай старонцы на Facebook, націснуўшы кнопку "Мне падабаецца" ("Like").
Дадаць каментар
Каментарыяў пакуль няма