23 сакавіка на базе ДУА «Гімназія г.Фаніпаль» павінен адбыцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Піянер года»

Па паведамленні Упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, 23 сакавіка 2012 года на базе ДУА «Гімназія г. Фанiпаль» павінен адбыцца абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Піянер года».

Дадзенае мерапрыемства разлічана на педагогаў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На конкурс з'едуцца піянеры Мінскай вобласці ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Рабятам трэба будзе адказаць на пытанні аб піянерскай арганізацыі, прадэманстраваць свае прамоўніцкія здольнасці, разважаючы на тэму "Я - піянер". Акрамя таго, кожны канкурсант павінен падрыхтаваць самапрэзентацыю - свайго роду візітную картку піянера.

Крыніца: Упраўленне адукацыі Мінаблвыканкама

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

24.11.17   25.11.17
1 Еўра (EUR) 2.36
1 Долар ЗША (USD) 2
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.42