«Суперлато» віншуе з Днём войскаў СПА!

3 красавіка 2006 года творчая група "Суперлато" прыбыла ў 15 зенітна-ракетную брыгаду, размешчаную ў горадзе Фаніпаль.

Наведванне гэтай вайсковай часткі было прымеркавана да Дня войскаў супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў нашай краіне кожную другую нядзелю красавіка. Падарункам да выдатнага свята стаў урачысты канцэрт з выступленнямі балета "Супер-TVшоў" і "Экзотыка-шоў", а дапаўненнем - спартыўны інвентар для вайскоўцаў. Камандзір 15 зенітна-ракетнай брыгады палкоўнік Ігар Быстрый сардэчна падзякаваў каманду "Суперлато" за прыгожы канцэрт і карысныя падарункі, а таксама ўручыў кіраўніку прэс-службы "Нацыянальных спартыўных латарэй" Алесе Рабухінай падзяку за ўдзел у патрыятычным выхаванні ваеннаслужачых часткі.

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Читатель | Дата: 2026-06-28 22:13:30
Каментарый: Спасибо за интересную новость о праздновании Дня войск ПВО.

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

19.07.26   20.07.26
1 Еўра (EUR) 3.31 3.31
1 Долар ЗША (USD) 2.88 2.88
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.71 3.71