З 14 сакавіка 2012 года змяняюцца цэны на бензін і дызельнае паліва

Канцэрнам "Белнафтахім" зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 5 працэнтаў і з 14 сакавіка 2012 года складаюць за 1 літр:
бензін Нармаль-80 – 5700 рублёў,
бензін АІ-92 – 6000 рублёў,
бензін АІ-95 – 6450 рублёў,
дызельнае паліва – 6600 рублёў.

Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены ў сувязі з ростам катыровак кошту нафты ў сакавіку 2012 года ў параўнанні са снежнем 2011 года на 17 працэнтаў, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэй за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 18 - 25%.

З цэнамі на паліва Вы заўсёды можаце азнаёміцца ​​на старонцы fanipol.net/info/petrol/

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

17.01.25   18.01.25
1 Еўра (EUR) 3.57 3.57
1 Долар ЗША (USD) 3.47 3.47
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.38 3.38