ДАІ Мінскай вобласці праводзіць 7-11 сакавіка акцыю «Цвярозы вадзіцель»

З мэтай прафілактыкі ДТЗ па віне вадзіцеляў у стане ап'янення, з 7 па 11 сакавіка 2012 года Дзяржаўтаінспекцыя сталічнай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю пад дэвізам «Цвярозы вадзіцель».

Назва акцыі кажа сама за сябе, і ў бліжэйшыя выхадныя-святочныя дні інспектары ДПС правядуць ва ўзмоцненым варыянце нясення службы. Дапамогу ДАІ акажуць участковыя інспектары міліцыі і добраахвотныя дружыннікі. Арганізоўваецца праца перасовачных наркалагічных пунктаў. Без увагі не застанецца ні адзін населены пункт Міншчыны.

ДАІ заклікае ўсіх грамадзян! Калі вы бачыце, што за руль садзіцца нецвярозы вадзіцель ці такі ўжо кіруе транспартным сродкам, не заставайцеся абыякавымі! Неадкладна паведамляйце па тэлефоне GSM 102 у бліжэйшае падраздзяленне ДАІ. Bаш званок дапаможа захаваць жыццё.

Крыніца: УДАІ УУС Мінаблвыканкама

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

22.11.17   23.11.17
1 Еўра (EUR) 2.35 2.36
1 Долар ЗША (USD) 2 2
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.37 3.39