«Белтэлекам» уносіць змены ў тарыфы і ўмовы аказання паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі
З 24 лютага 2012 года змяняюцца некаторыя ўмовы аказання паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі.
Цяпер льготны тарыф за кожную поўную або няпоўную хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння будзе прымяняцца з 23.00 да 06.00 у любы дзень тыдня. Раней льготны тарыф дзейнічаў у працоўныя дні тыдня з 21.00 да 09.00 і ў выхадныя і святочныя дні кругласутачна.
Таксама на 20% павышаюцца тарыфы на міжнародныя тэлефонныя злучэнні і паслугі па пропуску трафіку з Расіяй, Украінай, Малдовай і Узбекістанам.
Усе змены звязаны з выхадам на бясстратнасць паслуг міжнароднай тэлефоннай сувязі. Кампанія «Белтэлекам» працягвае праводзіць узважаную тарыфную палітыку і робіць усё магчымае, каб кліентам былі даступныя перадавыя тэхналогіі.
Падрабязнасці можна даведацца на сайце кампаніі і па тэлефоне даведачна-інфармацыйнай службы 130 (званок бясплатны).