15 лютага з 10.00 да 11.00 будзе працаваць «прамая лінія» па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

На базе дзяржаўнай натарыяльнай канторы Фаніпаля 15 лютага 2012 года з 10.00 да 11.00 будзе працаваць «прамая лінія» па пытаннях натарыяльнай дзейнасці па заяўным прынцыпе «Адно акно».
Адказы на ўсе пытанні можна атрымаць па тэлефоне 7-23-86.

Важнейшай функцыяй натарыята з'яўляецца аказанне кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі пры ажыццяўленні натарыяльных дзеянняў. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2005 года №220 «Аб некаторых мерах па спрашчэнню парадку ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў» натарыусы ўпершыню ў нашай краіне ўкаранілі ў практыку заяўны прынцып «адно акно», які вызначыў новыя спосабы ў працы з грамадзянамі і з'явіўся заканадаўчым актам, які паклаў пачатак дэбюракратызацыі натарыята. Асноўныя палажэнні гэтага Указа знайшлі сваё замацаванне ў арт. 53 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці».

Дзяржаўная натарыяльная кантора горада Фаніпаля Дзяржынскага раёна знаходзіцца па адрасе: г. Фаніпаль, вул. Камсамольская, 20/2; тэлефон/факс 8(01716) 7-23-86

Крыніца: Дзяржынскі райвыканкам

Дадаць каментар


Каментарыяў пакуль няма

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

13.12.24   14.12.24
1 Еўра (EUR) 3.66 3.66
1 Долар ЗША (USD) 3.48 3.48
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.35 3.35