22 студзеня ў Фаніпалі пройдзе «Дзяржынская лыжня - 2012»

Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама паведамляе, што 22 студзеня (нядзеля) на стадыёне гімназіі горада Фаніпаль адбудуцца спаборніцтвы па лыжных гонках «Дзяржынская лыжня - 2012", прысвечаныя Сусветнаму дню снегу. У спаборніцтвах могуць прыняць удзел прадпрыемствы і арганізацыі раёна, сельскія і пасялковыя Саветы, кіраўнікі (толькі дырэктара і начальнікі) прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
Да ўдзелу ў лыжных гонках у асабістым заліку запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 10.00. Пачатак - у 10.30.
Склад каманд: не больш за 3 мужчынаў і 3 жанчын ад кожнай каманды. Залік - 2 мужчыны + 1 жанчына.
Дыстанцыя: мужчыны - 3 км, жанчыны - 1,5 км.
Даведкі па тэлефоне: 5-62-56, 8 (029) 568-59-57.

Для даведкі:
Сусветны дзень снегу - новая ініцыятыва, распрацаваная ў рамках Праграмы Міжнароднай лыжнай федэрацыі (FIS) «Вернем дзяцей на снег! ». Гэта зімовае свята, якое будзе праходзіць штогод 22 студзеня па ўсім свеце. У першы ж год Беларусь вырашыла далучыцца і правесці 22 студзеня 2012 года. свой Дзень снегу.

Дадаць каментар


Каментарыі(2):


Аўтар: Валя | Дата: 2012-01-20 17:15:22
Каментарый: А что вам не нравится? Хорошая идея поддержать международное начинание.
Правда, белорусская реализация этих идей оставляет желать лучшего (
У нас в "День без автомобиля", чтобы проехать бесплатно, придумали требовать техпаспорт и права.
В "Ночь музеев" посещение музеев во многих странах бесплатно, у нас же хоть и работают музеи в эту ночь, но все равно платно. И т.п.
Аўтар: Fedor | Дата: 2012-01-19 14:30:08
Каментарый: может эту энергию направят в полезное русло? в фаниполе что проблем больше нет?

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

26.09.23   27.09.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.26 3.26
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.39 3.39