Фанiпаль адзначае 150 годдзе!

Праект Фанiпаль OnLine вiншуе ўсiх фанiпальчан з святам горада!!! 1 кастрычнiка ў Фанiпалi ў гарадскiм скверы (па вул. Я. Коласа) пройдзе "Фанiпальскi ФЭСТ"
У праграме:
12.00 - тэатралiзаваны пралог i мiтынг, прысвечаны святу горада;
12.30 - "Фанiпаль прымае вiншаваннi":
Канцэртная праграма, у якой прымаюць удзел:
- "народны" ансамбль народнай музыкi "Экспромт";
- "народны" ансамбль песнi "Рэтра-стыль";
- "народны" хор ветэранаў вайны i працы;
- "узорны" дзiцячы танцавальны ансамбль "Сонейка";
12.30 - 17.30 - Выставы: народнай творчасцi. "У садзе i ў агародзе" i Цэнтра дзiцячай творчасцi;
14.00 - дзiцячая пляцоўка "Маленькая краiна" /канцэрты СШ №1, Гiмназii i ГДК/, лялечны тэатр "Чараўнiк";
16.00 - шоў моладзежных прычосак "Доўгая каса - дзявочая краса";
16.00 - клуб аўтарскай песнi "Фан" чакае вас у вогнiшча;
16.10 - тэатралiзаваная гульнявая праграма "Там, на невядомых дарожках" /ГДК/;
16.30 - канцэрт Дзяржаўнага ансамбля "Свята";
СПАРТЫЎНАЯ ПЛЯЦОЎКА (стадыён гiмназii)
13.00 - футбольны матч юнацкiх каманд памiж зборнай г. Фанiпаля i СДЮСШ №5 г. Мiнска;
15.00 - канцэрт музычных груп "Квiнт" i "Замкавая гара";
ЦЭНТРАЛЬНАЯ СЦЭНА (сквер)
17.30 - падвядзенне падрахункаў конкурсу i спаборнiцтваў, узнагароджанне;
18.00 - канцэрт мастацкай самадзейнасцi калектываў Дзяржынскага ГДК;
19.00 - канцэрт эстрадных калектываў Фанiпальскага ГДК;
22.00 - святочны феерверк.

Дадаць каментар


Каментарыі(1):


Аўтар: Виктор | Дата: 2009-02-11 14:55:59
Каментарый: Ждем новых публикаций!

Надвор'е ў Фаніпалі

Надвор'е

Курсы валют

08.12.23   09.12.23
1 Еўра (EUR) 3.47 3.47
1 Долар ЗША (USD) 3.22 3.22
100 Расійскіх рублёў (RUB) 3.48 3.48